«Присоединяйтесь к нашей группе в Telegram "Rosting PRO" для профессионалов!»

Подписаться
16.09.2021

Акцыя “Восеньскі буккросінг”!

Книга.png

Дарагія сябры!


Акцыя “Восеньскі буккросінг”!


З задавальненнем паведамляем, што мы працягваем акцыю ў падтрымку сучаснай беларускай літаратуры!


Новая кніга Сафіі Ворса цяпер і на беларускай мове!


Сумесна з выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”
Кожны кліент кампаніі “Ростынг”, які вылятае з 27.09.2021 па 31.10.2021, атрымае прыемны падарунак — новую кнігу юнай беларускай пісьменніцы 

Сафіі Ворса “Спідометр”!
Сафія Ворса — лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў і прэмій. Творы Сафіі вядомыя чытачам Беларусі, Расіі, Балгарыі, Японіі, Літвы і Польшчы.


Сафія падарожнічае па свеце аўтастопам. За яе плячыма тысячы кіламетраў дарог. Яна любіць выходзіць з зоны камфорту і пераадольваць сябе, каб атрымаць новы, неардынарны вопыт.
Дарожныя гісторыі, сабраныя ў кнізе, створаны на сурвэтках у прыдарожных кафэ, на запраўках, у кабінах фур і ў легкавых аўтамабілях. Гэта гісторыі пра тое, як не быць прывязаным да часу і прасторы, самастойна выбіраць напрамак і рытм свайго жыцця.
Паралельна прэзентацыі кнігі Сафіі Ворса “Спідометр” праходзяць на фестывалях аўтастопа Расіі, Украіны, Балгарыі і Літвы.


Адпачываем — чытаем
— пакідаем у
добрых месцах для добрых людзей…
Будзе што пачытаць у дарозе!


*Буккросінг (літаральна: падарожжа кнігі) — хобі і грамадскі рух, якое дзейнічае па прынцыпе сацыяльных сетак і блізкі да флэшмобу. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае (“вызваляе”) яе ў грамадскім месцы (парк, кафэ, цягнік, бібліятэка, станцыя метро) для таго, каб іншы выпадковы чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; мяркуецца, што той, у сваю чаргу, паўторыць гэта дзеянне.



+375(17)388-08-88

info@rosting.by


ООО "Ростинг" © 1994 - 2021
УНП: 100805612
220100, г. Минск, ул. Сурганова, д. 57Б, офис 134
Мы в социальных сетях
альтернативный текст


Оплата банковской картой

Оплатить тур / билет


Вся информация, размещённая на сайте, носит информационный характер и не является рекламой и публичной офертой. Правила и условия предоставления услуг в отелях, в том числе концепция питания, описанные на сайте, могут изменяться по решению администрации отелей. Копирование материалов без письменного согласия запрещено.